BE RU EN

У цэнтры Магілёва згарэлі «Жыгулі» (Фота)

  • 2.02.2012, 11:16

Нечаканае здарэнне адбылося ўчора ўдзень на плошчы Арджанікідзэ.

Як перадае MyCity.by, уладальнік машыны кажа, што яна спачатку задымілася, пасля чаго полымя ўварваллся ў салон. Самастойна ён пагасіць агонь не змог і звярнуўся за дапамогай пажарных, якія прыбылі праз некалькі хвілін.

Пасля пажару ад машыны застаўся толькі каркас. Верагодна, прычынай пажару стала кароткае замыканне, аднак гэта яшчэ будуць высвятляць эксперты.

Апошнія навіны