BE RU EN

У Баранавічах адключылі ТНТ

  • 2.02.2012, 10:29

З 1 лютага аператары кабельных сетак Баранавічаў спынілі трансляцыю расейскага тэлеканала ТНТ.

«У тэлеканала няма дазволу на распаўсюд на тэрыторыі РБ і, транслюючы яго, мы парушаем заканадаўства, таму мы адключыў тэлеканал», - пракаментаваў IP сітуацыю адзін з прадстаўнікоў кабельных аператараў Баранавічаў, піша intex-press.by.

Першым у Баранавічах 16 студзеня тэлеканал адключыў самы буйны аператар горада «НОРД»

Нагадаем, за апошні месяц ТНТ спынілі паказваць і ў некалькіх гарадах Беларусі. У Менску расейскі тэлеканал быў адключаны яшчэ 1 чэрвеня 2011 года. ААТ «Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» перавяло ТНТ ў недасяжны для большасці пакет лічбавых праграм на частату 258 Мгц.

Апошнія навіны