BE RU EN

Аўташколы на мяжы банкруцтва

  • 17.02.2012, 13:12

Яны вымушаныя прыніжаць рэальны кошт заняткаў, каб не страціць навучэнцаў.

Па словах дырэктара Рэспубліканскай асацыяцыі навучальных арганізацый для падрыхтоўкі кіроўцаў транспартных сродкаў Андрэя Максімава, прычына крызісу ў тым, што зменшылася колькасць жадаючых навучацца кіраванню аўто. У Беларусі зарэгістравана больш за 500 аўташкол. З'яўляюцца і новыя, але, на думку экспертаў, пры сённяшнім імклівым падаражэнне паліва і абслугоўвання аўто, на рынку застануцца толькі вялікія кампаніі, якія маюць сталы калектыў, добры рэйтынг і сучасны аўтапарк.

«Каб аўташкола мела прыбытак, кошт навучання павінны складаць як мінімум 4 млн рублёў, - тлумачыць Андрэй Максімаў Белсату. - Сёння ён вагаецца па Менску ад 1,5 да 3 млн рублёў. Але аўташколы не збіраюцца рэзка падымаць кошты, паколькі гэта адразу спалохае патэнцыйных кліентаў».

Інструктар адной з аўташкол Анатоль Козыраў кажа, што канкурэнцыя ў Менску насамрэч высокая; каб прыцягнуць як мага больш вучняў, кіраўніцтва заніжае кошты. «У выніку скарачаецца штат, нагрузка на інструктара павялічваецца. Многія з калегаў не чакаюць звальнення, сыходзяць сам - працаваць на таксі або маршруткі», - паведаміў інструктар.

Апошнія навіны