BE RU EN

Бяссмертны: Балюча глядзець, як група бескультурных людзей здзекваецца з краіны

  • 16.02.2012, 16:13

Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны кажа, што яму балюча глядзець, як здзекваюцца з Беларусі і народа.

Такое меркаванне ён выказаў карэспандэнту сайта «Товарищ.online».

Нагадаем, што Раман Бяссмертны стаў лаўрэатам прэміі «Люблю Беларусь» у намінацыі «Pro-Belarus». Цырымонію ўручэння прэміі правялі 14 лютага актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога Фронту».

«Мне прыемная гэткая высокая ацэнка маёй сціплай працы ў частцы адстойвання правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь», - сказаў экс-амбасадар Украіны ў Беларусі.

Раман Бяссмертны кажа, што для яго сталі «велізарным адкрыццём вялікая культура і вялікі народ Беларусі».

«Мне вельмі балюча глядзець, як група бескультурных людзей здзекваецца з вялікай краіны і народа. Я ўвесь час перасцерагаю ўкраінскую ўладу і палітыкаў ад магчымага запазычання такога рэжыму», - падкрэсліў ён.

Украінскі палітык перакананы, што ўсё зменіцца: «лукашэнкаўскі рэжым абрынецца, краіна адродзіцца, народ будзе квітнець».

Ён падзякаваў арганізатараў прэміі і сказаў: «Трымайцеся! Жыве Беларусь!»

Апошнія навіны