BE RU EN

S&P перагледзіць рэйтынг Беларусі: верагоднасць зніжэння 30%

  • 16.02.2012, 14:47

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor's да канца сакавіка 2012 года правядзе рэвізію суверэннага рэйтынгу Беларусі.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» аналітык S&P Сяргей Вараненка ў кулуарах міжнароднага форуму «Рынак капіталу Рэспублікі Беларусь. Выклікі і магчымасці».

«У бліжэйшыя тыдні эксперты Standard&Poor's правядуць рэвізію суверэннага рэйтынгу Беларусі. Да канца сакавіка будзе што-небудзь свежае», - сказаў С.Вараненка.

Эксперт не стаў каментаваць перспектывы пагаршэння або паляпшэння рэйтынгу, але адзначыў, што «негатыўны» прагноз - гэта 30% зніжэння рэйтынгу».

Як паведамлялася, у пачатку кастрычніка 2011 года Standard&Poor's панізіла доўгатэрміновыя рэйтынгі Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валюце да «B-» з «B». Прагноз рэйтынгаў - «негатыўны». Рэйтынгі S&P таксама былі выведзеныя са спісу CreditWatch.

S&P адзначаў, што паўторнае ў 2011 годзе паніжэнне рэйтынгаў Беларусі абумоўленае працяглай залежнасцю рэспублікі ад знешняга фінансавання, якая ўзнікла з прычыны вялікага дэфіцыту па рахунку бягучых аперацый і вельмі нізкага ўзроўню даступных рэзерваў. Агенцтва сумняецца ў здольнасці Беларусі забяспечыць неабходнае фінансаванне, паколькі з-за дэвальвацыі ў мінулым годзе істотна вырасла пазыковая нагрузка ўрада па абавязальніцтвах у замежнай валюце.

Паводле адзнакі экспертаў, да канца 2011 году яна вырасла амаль у 2 разы, гэта значыць да ўзроўню больш за 40% ВУП (без уліку гарантаваных абавязальніцтваў).

Апошнія навіны