BE RU EN

Пракуратура папярэджвае за супрацоўніцтва з «Белсатам»

  • 16.02.2012, 13:46

Гарадзенская пракуратура папярэдзіла прадпрымальніка Мікалая Дзятчэню за працу без акрэдытацыі.

Як паведамляе гродзенскае радыё «Твой стыль», у чацвер Дзятчэня па позве з'явіўся ў пракуратуру. Там яму паказалі матэрыялы праверкі з нагоды ягоных здымкаў у Свіслачы на днях памяці братоў Каліноўскіх. У гэтых матэрыялах, па словах Дзятчэні, нічога не зразумела, што і дзе ён здымаў.

Жыхар Гродна з'яўляецца сябрам БАЖу і індывідуальным прадпрымальнікам, займаецца відэаздымкай. Ён не выключае, што будзе абскарджваць папярэджанне, вынесенае пракуратурай. Дарэчы, Мікалай Дзятчэня ўжо неаднаразова затрымліваўся за здымкі і за журналісцкую дзейнасць.

Апошнія навіны