BE RU EN

Былых палітвязняў узялі пад узмоцнены кантроль

  • 16.02.2012, 11:50

Супрацоўнік Баранавіцкай гарадской міліцыі Віталь Пляшко па тэлефоне выклікаў для размовы ў ГАУС былога палітвязня Зміцера Новіка.

У пачатку 2011 года грамадскі актывіст быў асуджаны на 3,5 гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года ў Менску, але датэрмінова вызвалены 14 верасня.

Міліцыянт тлумачыў запрошанаму, што яму належыць паводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і не парушаць грамадскі парадак. Пляшко цікавіўся месцам працы Новіка, прасіў прадставіць неабходныя дакументы, пытаўся аб кантактах з былымі палітвязнямі Іллём Васілевічам і Фёдарам Мірзаянавым.

- Да мяне перад самым Новым годам заходзіў участковы міліцыянт і цікавіўся маімі справамі. А зараз зноў выклікалі і прымусілі падпісаць паперу, што я не буду парушаць беларускія законы, - паведаміў Новік ПЦ «Вясна».

Апошнія навіны