BE RU EN

Марэк Буцька: Еўразвяз зноў наступае на тыя ж граблі

  • 10.02.2012, 15:28

Былы першы сакратар польскай амбасады ў Менску Марэк Буцька пракаментаваў спробу ЕЗ аднавіць адносіны з афіцыйным Менскам.

На ягоную думку, досвед мінулых гадоў паказвае, што Захад не мае ніякага ўплыву на сітуацыю ў Беларусі пры цяперашняй сістэме ўлады ў нашай краіне. Таму аб поўным «размарожванні» адносінаў гаворкі няма.

«Чарговы дыялог, размарожванне - гэта проста дэжавю. Прычым, у сёмы ці восьмы раз такая палітычная з'ява... І, вядома, нічога з гэтага не будзе. Магчыма, атрымаецца выгандляваць аднаго-двух-трох палітвязняў. І гэта ўсё», - сказаў Буцька у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Марэк Буцька лічыць, што еўрапейскія чыноўнікі ўбачылі неэфектыўнасць санкцый, якія на самой справе з'яўляюцца сімвалічнымі, і вырашылі наладжваць дыялог. Але яны зноў наступаюць на тыя ж граблі, кажа Буцька.

Апошнія навіны