BE RU EN

Гастарбайтэры працягваюць знікаць без вестак

  • 10.02.2012, 11:42

У Брэсцкай вобласці кожны другі зніклы без вестак - гастарбайтэр.

Такія несуцяшальныя лічбы прывяла старшыня грамадскага аб'яднання «Клуб дзелавых жанчын» Ларыса Істомава, падводзячы вынікі працы «гарачай» тэлефоннай лініі, якая працуе на базе згаданай арганізацыі пры падтрымцы Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, піша ПЦ «Вясна».

Гэтую статыстыку пацвярджаюць і афіцыйныя дадзеныя: па дадзеных ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, на 1 лютага 2012-га года зніклымі без вестак у рэгіёне лічацца 240 чалавек, з іх зніклых падчас выезду на заробкі - 122 чалавекі.

Але, як заўважае Ларыса Істомава, колькасць людзей, якія цікавяцца працаўладкаваннем за мяжой, працягвае павялічвацца. Па ейных словах, калі ў 2010-м годзе з нагоды працаўладкавання за мяжой на гарачую лінію звярнуліся 776 чалавек, то ў мінулым - амаль у два разы больш (1590).

Усяго за час існавання «гарачай» лініі «Клуба дзелавых жанчын», якая дзейнічае з 2003-га года, на спецыяльны тэлефонны нумар паступіла 17,3 тысячы зваротаў.

Апошнія навіны