BE RU EN

Алесь Бяляцкі: У такія паганыя часы самае месца - у турме

  • 1.02.2012, 12:59

Кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» рыхтуюць да этапавання ў калонію.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», палітвязень Павел Севярынец атрымаў з Жодзіна ліст ад Алеся Бяляцкага, датаваны 24 студзеня.

У лісце кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» піша, што яго рыхтуюць да этапу, які, напэўна, адбудзецца ў самыя маразы. Піша, што больш за ўсё яму не хапае свежага паветра. Настрой у Бяляцкага такі, што «хочацца думаць і сузіраць».

У цэлым, як паведамляе прэс-служба БХД, тон лісты бадзёры і спакойны.

Напрыканцы ліста Алесь Бяляцкі перадае прывітанне Тацяне Севярынец.

«На волі зараз поўны штыль, і таму ў такія паганыя часы самае месца праваабаронцу - у турме», - адзначае Бяляцкі.

Апошнія навіны