Менскае «Дынама падолела рыжскае ў чэмпіянаце КХЛ
- 9.12.2012, 19:33
Хакеісты менскага «Дынама» пасля дзвюх параз запар перамаглі сёння рыжскіх дынамаўцаў.
«Дынама» (Менск) - «Дынама» (Рыга) - 2:1 (1:1,1:0, 0:0).
За матчам, што праходзіў на «Мінск-Арэне», назіралі 15037 гледачоў, паведамляе БелТА.
Шайбы: 1:0 - Лайнэ (Іргл, Павельскі, 3.25), 1:1 - Джэрыньш (Індрашыс, Мэя, 12.42), 2:1 - Іргл (Павельскі, 20.25).
Кідкі: 27-27 (9-10, 8-8, 10/09).
Шасціматчавую хатнюю серыю пасля 10-дзённага антракту ў чэмпіянаце КХЛ менскія дынамаўцы прадоўжаць 19 снежня двубоем з ніжнекамскім «Нефтехимикам», 22 снежня - з чарапавецкай «Северсталлю», 27 снежня - з данецкім «Данбасам», 29 снежня - з маскоўскім «Спартаком» і 3 студзеня 2013 г. - зноў з рыжскім «Дынамам».
У 34 матчах са старту чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» атрымала 9 перамог у асноўны час, 4 разы перамагло ў овэртайме, 1 раз перамагло праз буліты, 1 раз саступіла праз буліты, 3 разы саступіла ў овэртайме і пацярпела 16 параз у асноўны час (агульная розніца шайбаў 81-112). З 41 балам «Дынама» займае 5-ы радок сярод сямі камандаў у дывізіёне Тарасава, 10-ю пазіцыю сярод 14 камандаў у Заходняй канферэнцыі і 20-е месца сярод 26 камандаў у агульнай табліцы КХЛ. Адставанне ад зоны плэй-оф - 5 пунктаў.