BE RU EN

У Егіпце пратэстоўцы прарваліся да палаца прэзідэнта

  • 7.12.2012, 21:41

Паводле звестак дзяржаўнай тэлевізіі Егіпта, праціўнікі егіпецкага прэзідэнта Мухамеда Мурсі прарваліся праз агароджу ягонай рэзідэнцыі ў Каіры і накіраваліся да брамы палаца.

Асобныя групы пратэстоўцаў ушчыльную наблізіліся да брамы прэзідэнцкага палаца, перадае ВВС.

Паведамляецца, што рэспубліканская гвардыя пакінула тэрыторыю рэзідэнцыі.

Раней паведамлялася, што да прэзідэнцкага палаца сцягнутыя вайскоўцы і паліцыянты, а таксама дзясяткі танкаў ды іншая бронетэхніка.

Апазіцыя выступае супраць пашырэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Мурсі і патрабуе перагледзець праект новай канстытуцыі

Апошнія навіны