BE RU EN

Лепшым футбалістам Беларусі-2012 названы Рэнан Брэсан

  • 7.12.2012, 20:28

Рэнан Брэсан прызнаны лепшым футбалістам сезона-2012 падчас афіцыйнай цырымоніі закрыцця футбольнага сезона «Зорны мяч-2012».

Другое месца - у нападніка Віталя Радзівонава, трэцяе - у паўабаронцы Аляксандра Глеба. Усе трое з барысаўскага БАТЭ, паведамляе goals.by.

Таксама ўзнагароды атрымалі лепшыя выканаўцы ў сваіх амплуа. Лепшым брамнікам прызнаны Андрэй Гарбуноў (БАТЭ), лепшым абаронцам - Мікалай Кашэўскі («Гомель»). Лепшым паўабаронцам - Станіслаў Драгун («Дынама»), лепшым нападнікам - Віталь Радзівонаў (БАТЭ).

Лепшым трэнерам сезону стаў Віктар Ганчарэнка з БАТЭ. Адзначым, што трэнер барысаўцаў атрымаў гэтую ўзнагароду ўжо ў чацвёрты раз.

Апошнія навіны