BE RU EN

Суд адмовіў у аднаўленні на працы аўтару «Гродназнаўства»

  • 7.12.2012, 18:53

Ленінскі раённы суд Гародні адхіліў пазоў гісторыка Андрэя Чарнякевіча.

Ён спрабаваў аднавіцца на працы ў Гарадзенскім універсітэце, адкуль яго звольнілі, нагадвае «Радыё Свабода».

Суддзя Жукоўская пастанавіла, што падстаў для перагляду гэтай пастановы няма.

Спрабаваць аднавіцца на працы далей - бессэнсоўна, мяркуе Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук.

Нагадаем, ён быў звольнены з Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе займаў пасаду дацэнта, «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Андрэй Чарнякевіч - адзін з аўтараў падручніка «Гродназнаўства», што быў выдадзены «Гарадзенскай бібліятэкай».

Апошнія навіны