BE RU EN

Дар'я Домрачава перамагла ў спрынце ў Хохфільцэне

  • 7.12.2012, 18:09

Беларуская біятланістка атрымала першую перамогу ў сезоне.

На старце другога этапа Кубка свету, які пачаўся ў аўстрыйскім Хохфільцэне, яна перамагла ў спрынтарскай гонцы, паведамляе БелТА.

Дапусціўшыся да аднога пудла на першым агнявым рубяжы, беларуска фінішавала з часам 22:24.7, на 4,1 секунды выперадзіўшы фінскую біятланістку Кайсу Макарайнэн, у пасіве якой таксама адзін недакладны стрэл. На трэцім месцы - трыумфатарка этапу КС ў шведскім Эстэрсундзе Тора Бергер, якая саступіла Дар'і Домрачавай 12,9 секунды. Яна таксама не пацэліла ў адную мішэнь.

Апошнія навіны