BE RU EN

Супернікамі БАТЭ ў Лізе Еўропы могуць стаць «Ліверпуль» і «Чэлсі»

  • 7.12.2012, 9:12

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускага клуба ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

БАТЭ апынуўся сярод «несеянных» каманд, паведамляе football.by.

Магчымым супернікам каманды можа стаць хтосьці з наступных шаснаццаці клубаў: «Ліверпуль» (Англія), «Вікторыя» (Пльзень, Чэхія), «Фенербахчэ» (Турцыя), «Бардо» (Францыя), «Сцяўа» (Румынія), «Днепр» (Днепрапетороўск, Украіна), «Генка» (Бельгія), «Рубін» (Расея), «Ліён» (Францыя), «Лацыё» (Італія), «Металіст» (Украіна), «Гановер 96» (Германія) , а таксама «Чэлсі» (Англія), «Алімпіякос» (Грэцыя), «ЧФР» (Клуж, Румынія) і «Бенфіка» (Партугалія).

Жараб’ёўка стадыі 1/16 і 1/8 адбудзецца 20 снежня ў швейцарскім Ньёне.

Апошнія навіны