BE RU EN

Апазіцыйную актывістку затрымалі на мяжы

  • 6.12.2012, 18:28

Аўтамабіль актывісткі партыі «Справядлівы свет» быў затрыманы ў пункце пропуску «Новая Гута» на ўкраінска-беларускай мяжы.

Ілона Ткачова разам з мужам і дзіцем вярталася з адпачынку дадому, паведамляе БелаПАН.

Яна з сям'ёй знаходзіцца на мяжы ўжо больш за пяць гадзін. Афіцыйных прычын затрымання ім не назвалі.

«Мы прыляцелі ў Кіеў з Егіпта, і з Украіны ехалі на самаходзе. На іншых межах ніякіх прэтэнзій да нас не было, а ў «Новай Гуце» нас абшукалі, мы вельмі доўга чакалі, і нас дагэтуль не адпускаюць. Канфіскавалі фотаапарат і ноўтбук, хоць там няма нічога таемнага. Нам паказалі адсканаваны дакумент, у якім сказана, каб абшукалі менавіта нас», - сказала актывістка.

Апошнія навіны