BE RU EN

Барыс Жаліба: Беларускім вытворцам давядзецца паварушыцца

  • 6.12.2012, 17:52

Павышэнне межаў на бяспошлінны ўвоз тавараў узмоцніць канкурэнцыю на рынку Беларусі, лічыць эканаміст.

3 снежня прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў федэральны закон аб тым, што кошт тавараў, якія фізічныя асобы могуць без дэкларавання і выплаты пошлін увозіць на тэрыторыю Мытнага саюза (МС) паветраным транспартам, павялічаны з 1,5 да 10 тысяч еўра. Беларускі эканаміст Барыс Жаліба распавёў у інтэрв'ю сайту charter97.org, чым гэта абернецца для беларусаў:

«Гэта нам выгадна, таму што гэта знізіць кошты на імпартныя тавары, якія будуць завозіцца ў краіны МС. Будзе больш разнастайнасці тавараў, для спажыўцоў гэта добра. Але павелічэнне такога імпарту акажа большую канкурэнцыю айчынным вытворцам аналагічных тавараў у краінах МС. І гэта прымусіць канкураваць і «паварушыцца» у тым ліку і беларускіх вытворцаў. Ну а канкурэнцыя ўсім ідзе на карысць. Яна дазволіць затармазіць рост коштаў і павысіць якасць вырабаў».

Па словах эксперта, павышэнне межаў на бяспошлінны ўвоз тавараў узмоцніць канкурэнцыю на рынках краін Мытнага саюза:

«Але гэта не апраўдвае расейскіх, беларускіх і казахстанскіх вытворцаў, ім давядзецца нешта рабіць, каб застацца канкурэнтаздольнымі. Таму што тавары, якія ўвозяцца з развітых краін супраць нашых як правіла адрозніваюцца добрай якасцю і невысокімі коштамі. Да гэтага часу мытныя пошліны абгароджвалі нашых вытворцаў ад больш моцных канкурэнтаў, яны паднімалі кошты на імпартныя тавары і давалі магчымасць выжываць і канкурыраваць».

Апошнія навіны