BE RU EN

На мадэрнізацыю «Паліміру» няма грошай

  • 6.12.2012, 16:40

«Белнафтахім» адмовіўся ад плануемага раней будаўніцтва нафтахімічнага комплексу на базе завода «Палімір» коштам больш за $1,5 млрд.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе канцэрна.

«Ад будаўніцтва планаванага раней новага нафтахімічнага комплексу на базе завода «Палімір» ААТ «Нафтан», які патрабуе інвестукладанняў больш за $1,5 млрд, вырашана адмовіцца з-за высокіх выдаткаў, рызыкі недазагружаных новых магутнасцяў з-за актыўнага развіцця рынку падобнай прадукцыі ў краінах Персідскага заліва», - паведаміў прадстаўнік канцэрна.

Паводле яго слоў, «знойдзена больш аптымальнае і менш затратнае рашэнне для мадэрнізацыі магутнасцяў «Паліміру».

Прадстаўнік канцэрна дадаў, што адпаведная прапанова закладзена ў праект дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця нафтахімічнага комплексу Беларусі да 2015 года і на перыяд да 2020 года, якая, як чакаецца, будзе разгледжана ўрадам у снежні бягучага года.

Апошнія навіны