BE RU EN

Знешні інтэрнэт-шлюз пашыраны да 290 Гбіт/с

  • 6.12.2012, 10:33

РУП «Белтэлекам» пашырыў прапускную здольнасць Інтэрнэт-шлюза Беларусі да знешніх інфармацыйных рэсурсаў на 30 Гбіт/c.

На сённяшні дзень агульная ёмістасць шлюза доступу да знешніх інфармацыйных рэсурсаў сеткі Інтэрнэт складае 290 Гбіт/c. У параўнанні з кастрычнікам 2012 года аб'ём ёмістасці шлюза павялічыўся на 11%, паведамляе сайт кампаніі.

Кампанія «Белтэлекам» прымае своечасовыя рашэнні ў сувязі з ростам абаненцкай базы спажыўцоў Інтэрнэт-паслуг і забяспечвае якасны доступ да знешніх інфармацыйных рэсурсаў.

Аб апошнім пашырэнні кампанія «Белтэлекам» паведамляла 19 кастрычніка 2012 года.

Апошнія навіны