BE RU EN

МАК пазбавіў алімпійскіх медалёў Ірыну Ятчанку і Івана Ціхана

  • 5.12.2012, 21:59

Медалі, здабытыя на Алімпіядзе 2004 года ў Афінах, забяруць у чатырох спартоўцаў з Расеі, Украіны і Беларусі.

Такую пастанову прынялі ў сувязі з тым, што ў камітэце атрымалі довады таго, што гэтыя спартоўцы ўжывалі допінг, піша «Інтэрфакс».

У МАК патлумачылі, што гаворка ідзе пра расейскую штурхальніцу ядра Святлану Крывелеву (бронзавы медаль), украінца Юрыя Беланога (залаты медаль у штурханні ядра) і беларускіх спартоўцаў Ірыну Ятчанку (бронзавы медаль у кіданні дыска) і Івана Ціхана (срэбны медаль у кіданні молата) .

Апошнія навіны