BE RU EN

Паралізаваная праца беларуска-літоўскага КПП

  • 5.12.2012, 20:47

Літоўскі КПП «Меднікі» на мяжы з Беларуссю працуе з прапускной здольнасцю 6 аўтамабіляў у гадзіну замест належных 20-25.

Пра гэта ИА REGNUM паведамілі сёння ў Асацыяцыі перавозчыкаў Літвы Linava.

Такая прапускная здольнасць тлумачыцца арыштам адразу 29 супрацоўнікаў літоўскай мытні, якія падазраюцца ў карупцыйнай дзейнасці.

Нагадаем, 29 мытнікаў былі арыштаваныя літоўскімі спецслужбамі. З Беларусі ў Літву ідзе асноўная плынь кантрабанды.

Апошнія навіны