BE RU EN

У Бабруйску скралі... святлафор

  • 5.12.2012, 15:59

На скрыжаванні вуліц Гагарына і Гогаля ў Бабруйску быў выкрадзены пешаходны святлафор.

Мясцовыя міліцыянты спрацавалі хутка і затрымалі выкрадальніка.

Як паведамілі TUT.BY у прэс-службе МУС Беларусі, затрыманне зладзюжкі было праведзена ўчора, 4 снежня, у 11.20. Супрацоўнікі аддзела аховы сумесна з калегамі з крымінальнага вышуку хутка вылічылі грамадзяніна, які паспеў толькі дабрацца з райцэнтра ў сваю родную вёску Гарохаўка Бабруйскага раёна, дзе і адбылася яго нечаканая сустрэча з праваахоўнікамі.

У МУС удакладнілі, што кошт выкрадзенага пешаходнага святлафора складае 1 мільён 788 тысяч беларускіх рублёў. У дачыненні да непрацуючага жыхара Гарохаўкі ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі - «Крадзеж».

Апошнія навіны