BE RU EN

У Варшаве адбудзецца сустрэча з лідэрам КХП БНФ

  • 5.12.2012, 15:21

Сустрэча з Зянонам Пазняком адбудзецца 6 снежня ў 18.00 ва Універсітэце Лазарскага.

Яе арганізуюць Беларускі дыскусійны клуб пры Інстытуце грамадзянскай прасторы і «Беларуская нацыянальная памяць», піша «Наша Нiва».

Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца адносіны Беларусі і Еўрапейскага звяза, а таксама сітуацыя ў нашай краіне і перспектывы яе развіцця.

Месца правядзення сустрэчы: Універсітэт Лазарскага (вуліца Świeradowska 43), сектар З, аўдыторыя 130.

Апошнія навіны