BE RU EN

Супраціў па-беларуску

  • 5.12.2012, 15:12

У Гродне міліцыянтаў з дзяржпрапагандыстамі выгналі з кватэры, абліўшы вадой.

У мінулую суботу супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Гродна і Гродзенскай вобласці сумесна з судовымі выканаўцамі і здымачнай групай абласнога тэлебачання абыходзілі кватэры неплацельшчыкаў, якія парушылі Правілы дарожнага руху і не заплацілі за сваю правіну.

У сюжэце відаць, наколькі варожа і грэбліва людзі ставяцца да прыйшоўшых да іх супрацоўнікаў органаў. Чутныя фразы тыпу «Ну, дай ім 50 даляраў...». У рэшце рэшт, адна жанчына паступае проста: бярэ вядро вады і моўчкі вылівае яго на супрацоўнікаў праўладнага ТБ і міліцыянтаў.

Апошнія навіны