BE RU EN

Старшынства ў СНД перайшло да Беларусі

  • 5.12.2012, 15:05

З 1 студзеня 2013 года Беларусь стане старшынстваваць у СНД.

Пра гэта паведаміў у Ашхабадзе кіраўнік Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў. «Прынятае рашэнне, што з 1 студзеня 2013 года старшынства ў Садружнасці незалежных дзяржаў пераходзіць да Беларусі», - сказаў ён.

У цяперашні час старшынства ў СНД ажыццяўляе Туркменістан, піша «Інтэрфакс».

Са свайго боку старшыня выканкама СНД Сяргей Лебедзеў, выступаючы на пашыраным пасяджэнні савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, паведаміў, што чарговы саміт Садружнасці пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку наступнага года.

Ён таксама праінфармаваў прысутных аб тым, што ў ходзе пасяджэння кіраўнікоў дзяржаў у вузкім складзе было прынятае рашэнне падоўжыць яго паўнамоцтвы ў якасці старшыні выканкама СНД да канца 2016 года.

Апошнія навіны