BE RU EN

Помста за перфоманс каля Вярхоўнага суда?

  • 5.12.2012, 13:40

У Менску затрыманы мастак Алесь Пушкін, ён знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі Ленінскага раёна Менска.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў сам Алесь Пушкін. Ён не паспеў паведаміць, дзе і за што быў затрыманы, так як сувязь нечакана перапынілася, і цяпер яго тэлефон не адказвае. У дзяжурнай частцы РУУС Ленінскага раёна і гарадскога аддзела міліцыі Ленінскага раёна адказалі, што такога затрыманага ім не дастаўлялі.

Напярэдадні Алесь Пушкін правёў мастацкі перформанс: з партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд. Мастак падаў заяву на абскарджанне рашэння суда Смаргонскага раёна, па рашэнні якога адбываў 10-сутачны адміністрацыйны арышт за тое, што ў верасні гэтага года прайшоў з партрэтам Расціслава Лапіцкага па вуліцах Смаргоні.

Апошнія навіны