BE RU EN

Снегапад паралізаваў рух па МКАД

  • 5.12.2012, 13:10

Дзяржаўтаінспекцыя Менска заклікае вадзіцеляў не выязджаць сёння на МКАД, так як з-за снега на кальцавой дарозе абцяжараны рух.

«У сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я, абцяжараны рух па МКАД. Каб пазбегнуць траплення ў затор, Дзяржаўтаінспекцыя Менска рэкамендуе ўсім аўтаўладальнікам змяніць маршрут руху, запланаваны раней на гэтым участку дарогі», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду ў ДАІ Менска.

«Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы пераканаўча просіць вадзіцеляў па магчымасці адмовіцца ад паездак на сваіх аўтамабілях і скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту», - адзначылі ў ДАІ.

Апошнія навіны