BE RU EN

Іван Ургант: Божа, захоўвай каралеву!

  • 5.12.2012, 12:59

Інтэрв'ю Лукашэнкі брытанскім СМІ стала тэмай праграмы «Вячэрні Ургант».

У выпуску за 4 снежня Ургант распавядае аб цяжарнасці герцагіні кембрыджскай Кейт Мідлтан і жартаўліва паведамляе, што адразу пасля гэтай навіны «з'явіўся яшчэ прэтэндэнт на брытанскі трон». Пры гэтым паказваюцца кадры інтэрв'ю Лукашэнкі брытанскім СМІ, дзе дыктатар кажа: «Заўтра я буду каралём. Як англійская каралева буду».

«Пасля гэтага хочацца сказаць: «Божа, захоўвай каралеву!», - пракаментаваў Ургант.

Глядзець відэа пасля 2-й хвіліны

Апошнія навіны