BE RU EN

Першым намеснікам камандуючага ВПС і войскамі СПА стаў Трус

  • 5.12.2012, 12:29

Лукашэнка прызначыў палкоўніка Сяргея Труса начальнікам Галоўнага штаба - першым намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА Узброеных сіл.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе кіраўніка ў сераду.

Нагадаем, пасля інцыдэнту з «плюшавым дэсантам», калі прадстаўнікі шведскага піяр-агенцтва Studio Total раскідалі над Менскам сотні плюшавых цацак у падтрымку свабоды слова, генерал-маёр Уладзімір Баштаненка быў вызвалены ад пасады намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі.

Апошнія навіны