BE RU EN

БАТЭ на «Альянц-Арэне»

  • 5.12.2012, 9:30

Каманда Віктара Ганчарэнкі сёння правядзе ў Мюнхене апошні матч групавога турніру футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Пачатак у 22.45 па беларускім часе. Прамая трансляцыя запланавана на тэлеканале «Беларусь-2».

Напярэдадні гульні трэнер Віктар Ганчарэнка і Аляксандр Глеб правялі прэс-канферэнцыю, паведамляе сайт клуба.

«Матч з «Баварыяй» завяршае наш сезон, які атрымаўся насычаным і вельмі складаным. Але ўсё гэта дробязі ў параўнанні з тым, што заўтра мы будзем гуляць на выдатным стадыёне з цудоўнай камандай, адной з лепшых у Еўропе. І не забывайце аб тым, што гэта матч Лігі чэмпіёнаў. Упэўнены, футбалісты мабілізуюць усе рэсурсы, каб дастойна выглядаць у гэтым паядынку, - сказаў галоўны трэнер каманды. - Што тычыцца нашай гульні, то мы павінны верыць у сябе, у свае сілы і шукаць шанцы. І калі такія выпадуць, абавязаныя імі скарыстацца».

Таксама ўчора футбалісты БАТЭ правялі на «Альянц-Арэне» трэніроўку, якая выклікала немалую ўвагу мясцовых СМІ.

Апошнія навіны