BE RU EN

Беларусам дазволілі больш працаваць

  • 5.12.2012, 9:11

«Дэпутаты» падрыхтавалі папраўкі ў Працоўны кодэкс, якія пашыраць паўнамоцтвы наймальніка.

Пра гэта паведамляе onliner.by са спасылкай на Белтэлерадыёкампанію.

У работніка папросяць выказаць пажаданне пра час адпачынку, аднак апошняе слова будзе за наймальнікам. Таксама дэпутаты дазволяць працаваць па сумяшчальніцтве.

«З новымі нормамі работніку дазваляецца працаваць па сумяшчальніцтве ў некалькіх арганізацыях, калі арганізацыя знаходзіцца, напрыклад, у вымушаным адпачынку. Таксама будзе дазволена работа па сумяшчальніцтве ў выходныя дні і падчас адпачынку», - заявіла «дэпутат» Ларыса Багдановіч.

Апошнія навіны