BE RU EN

Забіраць кватэры будуць «паводле закону»

  • 4.12.2012, 17:46

У Беларусі з'явіцца закон аб банкруцтве фізічных асоб.

Пра гэта паведаміў сёння старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі Віктар Камянкоў, піша БелТА.

Цяпер ідзе распрацоўка закону, і ў наступным годзе Вышэйшы гаспадарчы суд будзе ініцыяваць ягоны разгляд у «палатцы». «Нам патрэбны такі закон, каб у выпадку ўзнікнення пэўных праблем усе працэдуры праходзілі ў абавязковым парадку, без выпадковых схем. Напрыклад, каб чалавек ведаў, што ў яго не забяруць кватэру», - адзначыў Віктар Камянкоў.

Старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда сказаў таксама, што адпаведны закон аб банкруцтве фізічных асоб у Расеі ўжо разглядаецца 8 гадоў, і толькі ў гэтым годзе над ім пачаў працаваць «парламент». «Яго палажэнні адрозныя ад заходніх краін. Хутчэй за ўсё, наш закон таксама будзе адрознівацца ад заходнееўрапейскіх», - канстатаваў ён.

Апошнія навіны