BE RU EN

На беларуска-польскай мяжы зноў чэргі

  • 31.12.2012, 13:27

Турысты едуць у Еўропу за перадсвяточнымі куплямі.

Як паведаміў слухач «Радыё Рацыя», каб трапіць у Польшчу, на мяжы трэба прастаяць не адну гадзіну:

- Вельмі вялікая колькасць расейцаў, калонамі едуць, уяўляеце сабе, незлічоная колькасць машын едзе. Беларуская мытня і памежная служба працуюць выдатна, адразу ж запускаюць. Адзіная праблема - гэта польская мытня і памежнікі, яны затрымліваюць усю чаргу, я не разумею навошта, бо людзі едуць адпачыць, яны вязуць туды грошы.

Паводле інфармацыі слухача, ад гэтага пакутуюць і беларускія грамадзяне, якія едуць за мяжу за перадсвяточнымі куплямі.

Апошнія навіны