BE RU EN

Пасажыраў цягніка Масква-Варшава эвакуявалі праз «бомбу»

  • 30.12.2012, 18:01

Прычынай эвакуацыі стала паведамленне аб бомбе, закладзенай у адным з вагонаў цягніка.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўправы транспарту МУС ЦФА Расеі, РИА "Новости".

Раней паведамлялася, што пасажыраў цягніка, які павінен быў адправіцца з беларускага вакзала, эвакуявалі праз паведамленне аб тым, што ў дзевятым вагоне можа знаходзіцца выбуховая прылада.

«Сёння пад 17.00 паводле маскоўскага часу на «02» патэлефанаваў невядомы і паведаміў пра тое, што ў цягніку Масква-Варшава, які павінен быў адправіцца з вакзала а 17.21, закладзеная выбуховая прылада», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён дадаў, што пасажыраў папрасілі выйсці з цягніка. Кінолагі з сабакамі старанна правераць цягнік.

Былі эвакуяваныя 299 пасажыраў цягніка № 9 Масква-Варшава, які ідзе ў польскую сталіцу праз Менск.

Апошнія навіны