BE RU EN

Колькасць загінулых ва «Внукаве» вырасла да пяці

  • 30.12.2012, 15:49

Памерла бортправадніца Таццяна Пенкіна, параненая ў катастрофе Ту-204 ва «Внукаве», паведамляе твітэр авіякампаніі Red Wings.

«Сёння не стала Таццяны Пенкінай», - гаворыцца ў паведамленні.

Такім чынам, колькасць ахвяр катастрофы вырасла да пяці. У шпіталях застаюцца трое пацярпелых, нагадвае «Інтэрфакс».

Самалёт Ту-204 у суботу а 16:45 выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы ва «Внукаве» і разваліўся на часткі. Абломкі выкінула на Кіеўскую шашу. На борце быў толькі экіпаж.

Апошнія навіны