BE RU EN

Лібэрмана абвінавацілі ў махлярстве і злоўжыванні даверам

  • 30.12.2012, 13:40

Авігдор Лібэрман наведваў Беларусь, яго называлі лабістам інтарэсаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

І вось цяпер ужо былому міністру замежных спраў Ізраіля Авігдору Лібэрману выстаўленае абвінавачванне ў махлярстве і злоўжыванні даверам. Гэта падштурхнула яго да адстаўкі з пасады міністра замежных спраў двума тыднямі раней.

Лібэрмана падазраюць у спрыянні ізраільскаму дыпламату, якому незаконна была дадзеная інфармацыя пра паліцэйскае расследаванне супраць яго.

Згодна з ізраільскім законам, гэтыя абвінавачванні могуць забараніць Лібэрману займаць пасады ў наступным ўрадзе.

Апошнія навіны