BE RU EN

Акцыя ў падтрымку «Новага жыцця» ў Кіеве: Ладуцька, спыніся

  • 3.12.2012, 18:57

Украінскія хрысціяне зладзілі ля будынка амбасады Беларусі ў Кіеве акцыю пратэсту супраць планаў адабраць бажніцу ў царквы «Новае жыццё» ў Менску.

Удзельнікі пікету трымалі транспаранты з надпісамі «Не руйнуйце царкву!», «Спыніце бульдозеры!», «Вернікі Украіны - з царквой «Новае жыццё», «Ладуцька, спыніся!» ды іншыя, паведамляе БелаПАН.

Такім чынам хрысціяне Украіны адрэагавалі на прадпісанне гаспадарчага суда Менска вызваліць да 5 снежня будынак, што займае царква «Новае жыццё». У выпадку адмовы выконваць судовую пастанову царкве пагражае прымусовае высяленне. Варта адзначыць, што будынак закінутага кароўніка быў афіцыйна набыты царквой у 2002 годзе, адноўлены і пераабсталяваны для набажэнстваў сіламі парафіян.

Апошнія навіны