BE RU EN

Хакеісты «Дынама» перамаглі «Югру»

  • 3.12.2012, 18:52

3 снежня хакеісты менскага «Дынама» правялі драматычны двубой у Ханты-Мансійску супраць мясцовай «Югры».

Пачала менская каманда кепска, піша «Народная воля». Ужо на 7-й хвіліне першага 1-га перыяду лік стаў 3:0 на карысць гасцей (шайбы на рахунку Павелскага, Лайнэ і Дзянісава). Праўда, каптурыкі ў паветра падкідваць было рана. Гаспадары сунялі імпэт «Дынама» дзвюма шайбамі пад заслону першай траціны матчу.

У другім перыядзе «Дынама» зноў стварыла зачын - 4:2 (шайбу закінуў Павелскі), але гаспадары здолелі сквітаць лік. Праўда, за паўхвіліны да заканчэння 2-га перыяду «Зубры» зноў выйшлі наперад - 5:4 (Стась).

У 3-м перыядзе менчукі здолелі давесці гульню да перамогі - 7:5.

Апошнія навіны