BE RU EN

Скаргу Лябедзькі на КДБ зноў «адфутболілі»

  • 3.12.2012, 17:27

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька атрымаў з СК чарговую адпіску на свой зварот па факце незаконнага прысваення КДБ рэчаў і грошай, канфіскаваных у яго падчас ператрусу.

Адзіная асаблівасць у тым, што гэта адбылося ўжо пры новым начальніку Следчага камітэта.

«Мяне апавясцілі, што мой зварот накіравалі ў КДБ. Гэта значыць таму, чыі дзеянні я абскардзіў у сваім звароце ў Следчы камітэт, - паведаміў ucpb.org лідэр АГП. - Прызначэнне Шагаева суправаджалася феерверкам заяў аб прынцыповасці, аб'ектыўнасці структуры, якую ён узначальвае. Што мы бачым у рэчаіснасці? Шлейф старых шаблонаў і стэрэатыпаў. Па-ранейшаму ідзе падзел грамадзян на сваіх і чужых. Начальнік новы, а адпіскі старыя. Яны не дэманструюць ні найменшага жадання прымусіць дзяржаўную структуру выконваць закон і ўстаноўленыя працэдуры. Не думаю, што Шагаеў недасведчаны ў прававым плане, хутчэй, ён чалавек, які служыць не закону, а свайму гаспадару».

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі таксама заявіў, што «амаль вычарпаў усе законныя працэдуры дамагчыся выканання закона. Засталося падаць заяўкі на пікетаванне Следчага камітэта і КДБ. А далей - толькі метады партызанскай барацьбы».

Апошнія навіны