BE RU EN

Глыбоцкі ліцэй знайшоў крайняга

  • 3.12.2012, 15:21

Навучальная ўстанова патрабуе абвяржэння сюжэту расейскага тэлеканала НТВ ад мясцовай газеты.

Кіраўніцтва глыбоцкага ліцэя настойвае на тым, што не адпраўляла вучняў на экстраную ўборку лёну з-пад першага снегу, пра што пісалі многія беларускія СМІ ў канцы кастрычніка, паведамляе прэс-служба БАЖ. Пра гэта гаворыцца ў лісце навучальнай установы, адпраўленым галоўнаму рэдактару выдання.

22 лістапада ў газеце пад рубрыкай «Эхо событий» быў размешчаны матэрыял, у якім паведамлялася: «Расейскі тэлеканал «НТВ» у выпуску навінаў паказаў, як навучэнцаў прафліцэя прымушалі ратаваць лён з-пад снегу, але з-за цэнзуры ў Беларусі гэты сюжэт не паказалі».

Такі сюжэт сапраўды быў падрыхтаваны журналістам «НТВ» Аляксеем Прокіным і 30 кастрычніка выйшаў у расейскі эфір.

Аднак пасля згадкі яго ў «Свободном Глубоком» кіраўніцтва мясцовага ліцэя звярнулася ў рэдакцыю за растлумачэннем і запатрабавала публічна абвергнуць згаданы факт. На думку кіраўніцтва і педагагічнага калектыву, «матэрыял «Панорама внутриобластных событий» напісаны беспадстаўна і падрывае аўтарытэт навучальнай установы".

У доказ сваёй правасці дырэктар ліцэя прыводзіць той факт, што першы снег на тэрыторыі раёна выпаў на выходных, а 29 кастрычніка ўсе навучальныя групы ўжо знаходзіліся на занятках.

Цікава, што ніякіх прэтэнзій да самога расейскага тэлеканалу «НТВ», які з'яўляецца першакрыніцай, Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй не выказвае.

Апошнія навіны