BE RU EN

Азаранка ўстанавіла новы рэкорд WTA

  • 3.12.2012, 12:40

Першая ракетка свету Вікторыя Азаранка ўстанавіла новы рэкорд WTA па колькасці прызавых за сезон.

Беларуская спартсменка ў 2012 годзе выйграла Australian Open, а таксама дайшла да фіналу US Open, выйграўшы ў агульнай колькасці шэсць турніраў. За сезон Азаранка зарабіла 7,923 мільёна даляраў прызавых, пабіўшы папярэдні рэкорд, устаноўлены ў 2009 годзе амерыканкай Серэнай Уільямс - $6,545,586, паведамляе gotennis.ru.

Варта адзначыць, што сама Уільямс, якая заняла з вынікам $7,045,975 другое месца ў 2012 годзе, таксама пабіла ўласны рэкорд па колькасці прызавых.

Апошнія навіны