BE RU EN

Украіна спыняе набор у войска

  • 29.12.2012, 22:13

У 2013 годзе ва Украіне будзе прыпынены набор на тэрміновую вайсковую службу з адначасовым пераходам на камплектаванне арміі выключна паводле кантракту.

Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на міністра абароны краіны Паўла Лебедзева.

Як паведамілі ў прэс-службе мінабароны, аб гэтым міністр заявіў у вітальнай прамове з нагоды навагодніх і калядных святаў.

«Ужо ў новым годзе нас чакаюць новыя, маштабныя задачы. Будзе перагледжаная структура і сістэма кіравання ўзброенымі сіламі і палепшаная сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў, прыпынены набор на тэрміновую вайсковую службу з адначасовым пераходам на камплектаванне арміі выключна паводле кантракту, як гэта зроблена сёння ў вядучых краінах свету», - заявіў Лебедзеў.

Апошнія навіны