BE RU EN

Самалёт «Белавія» зноў разгерметызаваўся

  • 29.12.2012, 15:49

Чарговае НЗ з самалётам «Белавія» адбылося на рэйсе «Тбілісі-Менск» некалькі дзён таму.

Як паведаміў charter97.org адзін з пасажыраў, 25 снежня падчас палёту адбылася разгерметызацыя самалёта. Экіпаж вымушаны быў некалькі гадзін кружыць над аэрапортам, каб выпрацаваць астатняе паліва. «3 гадзіны ў небе ў масках», падзяліўся ўражаннямі сведка.

Нагадаем, 14 снежня з авіярэйсам «Менск-Тбілісі» таксама адбылося надзвычайнае здарэнне. Экіпаж нібыта не герметычна зачыніў дзверы, самалёт 2,5 гадзіны лётаў над Беларуссю і пасля таго, як скончылася паліва, экстранна прызямліўся.

Як сцвярджае крыніца, абодва выпадкі разгерметызацыі адбыліся з адным і тым жа самалётам.

У авіякампаніі «Белавія» адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю.

Апошнія навіны