BE RU EN

У Пружанскім раёне затрымалі снайпера?

  • 29.12.2012, 14:25

У 37-гадовага жыхара вёскі Дзедаўка міліцыянты канфіскавалі 150 вінтовачных патронаў калібра 7,62.

Боепрыпасы з'яўляюцца прыдатнымі для страляння, паведамляе «Еўрарадыё».

Такія патроны выкарыстоўваюцца ў арміі для снайперскай вінтоўкі СВД.

Пакуль пракуратура праводзіць праверку інцыдэнту, затрыманы вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны