BE RU EN

Індыя спрасціла візавы рэжым для Беларусі

  • 29.12.2012, 13:43

Індыя спрашчае візавы рэжым з шэрагам краін, у ліку якіх і Беларусь.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у суботу ў беларускім замежнапалітычным міністэрстве.

«Паводле інфармацыі, атрыманай з дыпламатычных каналаў, урад Індыі прыняў пастанову аб скасаванні візавага правіла, у адпаведнасці з якім замежныя грамадзяне, якія наведвалі Індыю з турыстычнай візай, маглі звярнуцца па новую турыстычную візай не раней, чым праз два месяцы пасля выезду з Індыі ў іншую краіну», - адзначылі ў МЗС.

«Гэтае візавае правіла скасаванае для грамадзян усіх дзяржаў, акрамя Афганістана, Бангладэша, Кітая, Ірана, Ірака, Пакістана, Судана, а таксама грамадзян іншых дзяржаў, якія з'яўляюцца выхадцамі з Пакістана або Бангладэша, і для асоб без грамадзянства», - паведамілі ў міністэрстве .

На думку індыйскай стараны, такія захады будзе спрыяць росту кантактаў паміж грамадзянамі Індыі з замежнымі дзяржавамі, а таксама павелічэнню плыні замежных турыстаў. У МЗС удакладнілі, што забарона на магчымасць звароту па новую турыстычную візу ў Індыю раней, чым праз два месяцы пасля заканчэння тэрміну дзеяння старой, была ўведзеная індыйскімі ўладамі пасля тэрактаў у 2008 годзе ў Мумбаі, фінансавай сталіцы Індыі.

Апошнія навіны