BE RU EN

Крымінальная справа кіраўніка «Тэхнабанка» перададзеная ў суд

  • 29.12.2012, 10:30

Скончанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога старшыні Назіральнага рады ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслава Кацарэнкі.

«Расследаванне так званай «справы фінансістаў» скончанае. Матэрыялы гэтай крымінальнай справы перададзеныя ў пракуратуру для накіравання ў суд», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у суботу ва ўправе Следчага камітэта Менска.

Як паведамлялася са спасылкай на СК, крымінальная справа ў дачыненні да В.Кацарэнкі расследавалася ў рамках крымінальнай справы паводле ч.2 арт.243 (ухіленне ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса, распачатай у дачыненні да шэрагу кіраўнікоў беларускіх кампаній, якія ўхіляліся ад выплаты падаткаў, наўмысна заніжалі падатковую базу прадпрыемстваў і ўносілі свядома фальшывыя звесткі ў падатковыя дэкларацыі аб стасунках з псэўдапрадпрымальніцкімі структурамі.

Уладзіславу Кацарэнку было выстаўленае абвінавачванне ў спрыянні службовым асобам суб'ектаў гаспадарання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў з дапамогай выдачы свядома падробленых дакументаў, рэквізітаў і рахункаў падкантрольных яму псэўдапрадпрымальніцкіх структур, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі і Расеі, якія маюць рахункі ў прыбалтыйскіх банках.

Тэрміны расследавання гэтай крымінальнай справы некалькі разоў падаўжаліся. Кацарэнка быў арыштаваны сёлета ў пачатку вясны.

«Тэхнабанк» - адзін з найстарэйшых беларускіх прыватных банкаў.

Апошнія навіны