BE RU EN

Кубу заваляць беларускімі трактарамі

  • 28.12.2012, 15:35

Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Кубы ў Беларусі Альфрэда Ньевес Партуонда заявіў, што Куба павялічыць закупкі беларускіх трактароў у 2013 годзе.

Паводле слоў амбасадара, у 2012 годзе эканамічнае супрацоўніцтва Кубы і Беларусі ішло па нарастаючай. На Кубе ў цяперашні час знаходзіцца ў эксплуатацыі больш за 10 тыс. трактароў МТЗ. «Беларускія трактары аруць на кубінскіх землях, добра зарэкамендавалі сябе і ў Венесуэле, іншых краінах Лацінскай Амерыкі - Эквадоры, Нікарагуа», - цытуе БелТА словы амбасадара.

Двухбаковае супрацоўніцтва ў прамысловасці не абмяжоўваецца толькі закупкамі беларускай тэхнікі. Зараз на Кубе арганізуюцца таксама цэнтры яе сэрвіснага абслугоўвання.

Апошнія навіны