BE RU EN

Тэракт у Чарнаўцах: смяротнік падарваў гранату ў медуніверсітэце

  • 27.12.2012, 17:09

У Чарнаўцах у выніку выбуху ў медуніверсітэце загінуў 62-гадовы мужчына, паведаміла абласная пракуратура.

«Выездам на месца здарэння ўстаноўлена, што ў памяшканні корпуса БДМУ знаходзіцца труп 62-гадовага чарнаўчаніна. Паводле папярэдняй версіі, паміж загінулым і работнікам гэтай установы існавалі непрыязныя адносіны з нагоды выдзялення зямельнага ўчастка ў садоўніцкім таварыстве», - адзначаецца ў паведамленні.

Па папярэдніх дадзеных, хутчэй за ўсё невядомы выкарыстаў гранату, якая здэтанавала ў памяшканні. Пацярпелыя ад выбуху студэнт і выкладчык ад шпіталізацыі адмовіліся, піша «Корреспондент».

На месцы здарэння працуюць спецыялісты МНС, МУС і Генпракуратуры.

Як паведамлялася, у Чарнаўцах 27 снежня каля 12:00 невядомы зрабіў выбух у будынку медуніверсітэта па вуліцы Кабылянскага.

Апошнія навіны