BE RU EN

Дзецям Хрысціны Шацікавай патрэбная дапамога

  • 26.12.2012, 18:22

Аб'яднаная грамадзянская партыя просіць усіх неабыякавых людзей дапамагчы дзецям актывісткі АГП Хрысціны Шацікавай, якая памерла ў гэтым годзе пасля цяжкай хваробы.

З гэтай ініцыятывай у Facebook выступіла сябра АГП, журналістка Кацярына Ткачэнка.

«На жаль, бацькі Хрысціны Шацікавай да гэтага часу не здолелі аформіць апякунства над яе дзецьмі - Ягорам і Мікітам (12-15 гадоў - рэд.) Праз розныя бюракратычныя затрымкі ... і ўжо трэці месяц не могуць атрымаць грашовыя выплаты на хлопчыкаў , - паведамляе Кацярына Ткачэнка. - А гэта азначае, што падарункаў на Новы год у хлопчыкаў таксама не будзе.

А гэта - першы Новы год, які яны святкуюць без мамы. Я разумею, што ні Мікіта, ні Ягорка не вераць больш ні ў Дзеда Мароза, ні ў цуд, але хацелася б зрабіць для іх маленькае свята. Таму, калі ў кагосьці ёсць магчымасць, дашліце хоць бы невялікія грошы бацькам Хрысціны на адрасы:

212002, г. Магілёў, Пушкінскі праспект, д.63 кв. 207 Шацікавай Святлане Міхайлаўне

Грошы таксама можна перадаць праз мінскі офіс АГП (В.Харужай, 22-1701). тэл. 375 17 2895 009.

Апошнія навіны